Пратэсты у Чылі (2019)
Пратэсты ў Чылі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Інфармацыйны дысплей на станцыі метро «Los Leones» пра закрыццё метро на выходныя 18 кастрычніка. | |||||||||
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
Урад Чылі:
|
Пратэстоўцы | ||||||||
Страты | |||||||||
|
Пратэсты ў Чылі ў 2019 годзе прадстаўляюць сабой серыю грамадзянскіх акцый пратэсту, якія праходзілі ў некалькіх гарадах краіны. Пратэсты пачаліся ў сталіцы Сант’яга як скаардынаваная кампанія навучэнцаў сярэдніх школ у метрапалітэне ў адказ на чарговае падаражанне праезду на метро на 30 песа (улады ўжо падвышалі тарыф на 20 песа ў студзені)[2], што прывяло да самаадвольных захопаў галоўных чыгуначных станцый горада і адкрытым сутыкненням з нацыянальнай паліцыяй (Карабінерас). 18 кастрычніка сітуацыя абвастрылася, паколькі арганізаваныя групы пратэстуючых учынілі беспарадкі па ўсім горадзе, захапіўшы многія тэрміналы сеткі метро і адключыўшы іх, з шырокім пашкоджаннем інфраструктуры, у выніку чаго ўсё метро выйшла са строю і было адключана.
18 кастрычніка прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера аб’явіў надзвычайнае становішча і санкцыяніраваў разгортванне сіл чылійскай арміі ў асноўных рэгіёнах для забеспячэння парадку. Каменданцкі час быў абвешчаны 19 кастрычніка ў раёне Вялікага Сант’яга[3] ўпершыню з 1987 года, у канцы дыктатуры Піначэта[4].
Пратэсты і беспарадкі распаўсюдзіліся на іншыя гарады, у тым ліку на Кансепсьён, Сан-Антоніа і Вальпараіса[5]. Надзвычайнае становішча было распаўсюджана на правінцыю Кансепсьён, увесь рэгіён Вальпараіса, а таксама гарады Какімба, Ла-Серэна і Ранкагуа.
Нягледзячы на саступкі з боку ўрада, чылійцы працягвалі выходзіць на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказацца супраць эканамічнай няроўнасці і дарагіх паслуг у сферах адукацыі і аховы здароўя. 22 кастрычніка прэзідэнт Себасцьян Піньера анансаваў распрацоўку мер сацыяльнай падтрымкі для ўрэгулявання сітуацыі з пратэстамі. Пакет паправак коштам 1,2 мільярдаў долараў мяркуе сацыяльныя меры, якія ўключаюць павышэнне мінімальнай пенсіі і зарплаты, зніжэнне цэн на лекі, зніжэнне на 10 % аплаты за ахову здароўя і электраэнергію, павышэнне падаткаў для асоб з высокімі даходамі і зніжэнне заробкаў дэпутатаў і высокапастаўленых дзяржслужачых[6][7].
24 кастрычніка Палата дэпутатаў Чылі стварыла камісію па расследаванні дзеянняў сілавых ведамстваў падчас пратэстаў, у выніку якіх былі затрыманыя тысячы і загінулі 18 чалавек[1].
У падтрымку пратэстоўцаў дэманстрацыі чылійцаў прайшлі таксама ў Германіі, Францыі, Іспаніі, Уругваі[8][9], ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых[10]. У Аргенціне на іх фоне 21 кастрычніка адбыліся сур’ёзныя сутыкненні[11].
26 кастрычніка ў сталіцы больш за мільён чалавек прынялі ўдзел у пратэстнай дэманстрацыі, якая стала найбуйнейшай у гісторыі краіны[12][13]. Пасля гэтага Пінера адправіў урад у адстаўку[14].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б В Чили создали комиссию по расследованию действий силовых ведомств (руск.). РИА Новости (24 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Марк Григорьев. Как студенты в Чили устроили красный и горячий бунт из-за трех рублей(недаступная спасылка). Политика Сегодня (21 Октября 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2019. Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ General Iturriaga decreta toque de queda en Santiago para afrontar graves disturbios . BioBioChile - La Red de Prensa Más Grande de Chile (19 кастрычніка 2019). Праверана 20 кастрычніка 2019.
- ↑ Decretan inédito toque de queda en Santiago tras fracaso del gobierno en contener ola de protestas (ісп.). El Desconcierto. Праверана 20 кастрычніка 2019.
- ↑ Protestas y destrucción se registran en San Antonio y Valparaíso tras caos en el Gran Santiago . BioBioChile - La Red de Prensa Más Grande de Chile (19 кастрычніка 2019). Праверана 20 кастрычніка 2019.
- ↑ ORF at/Agenturen red. Unruhen in Chile: Präsident verspricht Reformen (ням.). news.ORF.at (23 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Ehringfeld, Klaus (2019-10-23). "Sozialer Protest in Chile: Piñera kündigt überraschend Reformen an". Spiegel Online. Праверана 2019-10-24.
- ↑ Chilenos en el extranjero organizan manifestaciones por crisis social en el país . BioBioChile - La Red de Prensa Más Grande de Chile (21 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Chilenos residentes en Uruguay apoyan con un ‘cacerolazo’ las protestas contra su Gobierno . El Comercio. Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Chilenos en Alemania realizan masiva protesta: "Evadir es otra forma de luchar" (ісп.). 24Horas.cl (19 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ El canciller denunció que la “brisita bolivariana” que busca desestabilizar a la región llegó a la Argentina(нявызн.). Infobae (22 кастрычніка 2019). Праверана 24 кастрычніка 2019.
- ↑ Григорий Аросев. В Чили прошла крупнейшая в истории страны акция протеста . Deutsche Welle. DW.COM (26 кастрычніка 2019). Праверана 27 кастрычніка 2019.
- ↑ В протестах в столице Чили приняли участие больше миллиона человек (руск.). Радио Свобода (26 октября 2019). Праверана 27 кастрычніка 2019.
- ↑ Павел Мыльников. Президент Чили объявил о смене правительства в свете протестов . Deutsche Welle. DW.COM (27 кастрычніка 2019). Праверана 27 кастрычніка 2019.